Баляслаў Казіміравіч Пірштук
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Пирштук, Болеслав Казимирович(руск.) |
Баляслаў Казіміравіч Пірштук | |
---|---|
Нараджэнне |
30 студзеня 1959 (65 гадоў) |
Адукацыя |
|
Узнагароды |
Баляслаў Казіміравіч Пірштук (нар. 30 студзеня 1959, в. Пірштукі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1981 годзе інжынерам Светлагорскай цеплаэлектрацэнтралі. У перыяд з 1990 па 1997 год працаваў першым намеснікам старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 1997 года — старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. Пасля аб’яднання ў 2002 годзе горада і раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта. З 2007 года — намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання, быў намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў.
У снежні 2019 года быў прызначаны першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, дзе працаваў да 2022 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Асобы
- Старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь